Ужо сёньня, 26 красавіка

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, часам дажджы, тэмпэратура +18 -- +20 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, пасяджэньне Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Менск, суд Першамайскага раёну, судовы працэс над фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках Зьмітром Бандарэнкам, даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах-2010 Андрэя Саньнікава.

Менск, штогадовая акцыя "Чарнобыльскі шлях" пройдзе на плошчы Бангалор.

Пачатак у 18.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Чарнобыль, сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны Дзьмітрыя Мядзьведзева і Віктара Януковіча з нагоды 25-й гадавіны аварыі на ЧАЭС.

Капэнгаген, візыт прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна ў Данію.

Астана, візыт прэм'ер-міністра Пакістана Юсуфа Разы Джылані ў Казахстан.

Рым, нарада прэм'ер-міністра Італіі Сылівіё Бэрлюсконі і прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі ў пытаньнях незаконнай міграцыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1607: Заснаваны Джэймстаўн — першае ангельскае паселішча на тэрыторыі сучасных ЗША.

1772: Расейскіе войска на чале з Аляксандрам Суворавым авалодала Кракаўскім замкам падчас вайны з Барскай канфэдэрацыяй.

1792: Ружэ дэ Ліль напісаў баявую песьню для Рэйнскай арміі, якая пазьней стала вядомая як «Марсэльеза».

1795: У склад Расеі ўключаная Курляндыя.

1838: Пачатак расейска-турэцкай вайны 1828-1829 гадоў.

1966: Землятрус у Ташкенце з магнітудай у 8 балаў з эпіцэнтрам у цэнтры горада.

1986: Адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.

1989: У Менску ўпершыню прайшоў "Чарнобыльскі шлях".

Нарадзіліся:

1696: Міхал Чартарыйскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, вялікі канцлер літоўскі.

1711: Дэвід Юм, шатляндзкі філёзаф і гісторык.

1798: Эжэн Дэлякруа, францускі мастак.

1863: Яўстафі Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог.

1929: Юры Туронак, беларускі дзяяч і гісторык.

Памёрлі:

1856: Пётр Чаадаеў, расейскі філёзаф, пісьменьнік, грамадзкі дзяяч і публіцыст (нар. 1794).

1883: Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік (нар. 1807).

1938: Эдмунд Гусэрль, нямецкі філёзаф, заснавальнік фенамэналёгіі (нар. 1859).

1945: Павал Скарападзкі, гетман Украіны з 29 красавіка па 14 сьнежня 1918 году (нар. 1873).

2002: Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, актор, прадзюсар (нар. 1943).

МІНУС 365:


Чарнобыльскі шлях-2010. Онлайн-рэпартаж

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Калі адзіным матывам нашых дзеяньняў зьяўляецца жаданьне паказаць сваю свабоду, значыць, мы ніяк ня можам вызваліцца ад кайданкоў неабходнасьці.

Дэвід Юм