Алеся Каліту асудзілі на 10 сутак арышту

Алесь Каліта

Суд Чыгуначнага раёну Гомеля пакараў адказнага сакратара ўправы Партыі БНФ Алеся Каліту 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Такое рашэньне вынес судзьдзя Яраслаў Парэмскі.

Паводле гомельскага прадстаўніка БХК, які прысутнічаў на судовым паседжаньні і быў сьведкам канваіраваньня Алеся Каліты з залі суду ў аўтазак, арыштаваны гучна заявіў, што ён у знак пратэсту абвяшчае галадоўку на ўвесь тэрмін утрыманьня пад вартай.

Алесь Каліта быў затрыманы ў ноч на нядзелю ў Гомелі. Ён ехаў з Украіны на пахаваньне дзядулі.