Фотарэпартаж з-пад Чарнобыльскай зоны

26 красавіка спаўняецца 25 гадоў з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. У памежнай радыяцыйнай зоне знаходзіцца шмат вёсак і мястэчак, зь якіх павінны былі выселіць насельніцтва. Але да сёньня там жывуць людзі.


Від на недабудаванае ў 80-х гадах мястэчка Стралічава, што ў некалькіх кілямэтрах ад радыяцыйнай зоны.




Стралічава, у 86-м годзе ўсе жыхары павінны былі быць выселены, большасьць зьехала, але потым мястэчка было заселена ў тым ліку рускамоўнымі выхадцамі з Азіі.


Дзеці гуляюцца на футбольнай пляцоўцы школы.


У мясцовай школе.



Адна зь мясцовых вуліц.


Занядбаныя і недабудаваныя будынкі.


Стадыён так і не спатрэбіўся.


Від з пакінутага будынку.




Гэтыя месцы былі пакінутыя ў 86-м.


У некалькіх кілямэтрах ад Стралічава. Радыяцыйная зона.


Памятны крыж на месцы, дзе раней стаяў дом, вёска Руднае.


Сярод пакінутых дамоў жувуць некалькі сем’яў.





Вёска Руднае.


Пакінуты дом у Хойніцкім раёне.



Хойніцкі раён.



Частка вёсак Брагінскага раёну таксама лічыцца нежылою, цяперашнія жыхары вярнуліся пасьля адсяленьня. Прадукты ім дастаўляюць аўталаўкай.