Пратэсты ў Марока

У Марока тысячы людзей выйшлі ў нядзелю на вуліцы шэрагу гарадоў з патрабаваньнем рэформаў.

Дэманстрацыі арганізавалі ісламісты і сацыялісты, што ладзілі масавыя антыўрадавыя выступы ў лютым і сакавіку, якія закончыліся крывавымі сутыкненьнямі зь сіламі бясьпекі.

Маніфэстацыі прайшлі безь інцыдэнтаў.

У сакавіку кароль Мухамэд VI паабяцаў правесьці ў краіне эканамічныя і дэмакратычныя пераўтварэньні.