У Менску праходзіць зьезд партыі «Зялёных»

Юры Глушакоў

Зьезд павінен быў адбыцца два тыдні таму, але ў партыі ўзьніклі праблемы з памяшканьнем. Знайсьці памяшканьне ўдалося толькі цяпер.

Пра гэта распавёў першы намесьнік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў.

Ён таксама паведаміў, што найбліжэйшым часам будзе арганізаваная акцыя на роварах: «Мы правядзем велазабег, прысьвечаны экалягічнаму становішчу ў нашай краіне. І надалей будзем рабіць усё, што можам у сёньняшняй сытуацыі і з нашымі сіламі».

Старшынём партыі зьўляецца Алег Новікаў (Лёлік Ушкін).