Лібійскае войска пакінула Місрату

Паўстанцы адстрэльваюцца ад урадавых войскаў у МІсраце

Лібійскія ўрадавыя вайскоўцы кажуць, што яны атрымалі загад пакінуць Місрату, горад, які яны трымалі ў аблозе два месяцы. Паранены вайсковец, узяты ў палон паўстанцамі, паведаміў агенцтву Ройтэрз, што загад аб адступленьні быў дадзены ў пятніцу і што ягоная частка якраз пачала адступаць, калі на яе напалі паўстанцы.