ЗША: пакістанская выведка падтрымлівае талібаў

Джалалудзін Хакані

Кіраўнік Аб'яднанага камітэту ачольнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША Майк Малэн зьвінаваціў супрацоўнікаў адной са спэцслужбаў Пакістану ў супрацоўніцтве з ваеўнікамі.

Выступаючы падчас перамоваў у Ісламабадзе, Малэн зазначыў, што служба выведкі Пакістану ISI працяглы час падтрымлівае дачыненьні з групай экстрэмістаў, якімі кіруе аўганскі палявы камандзір Джалалудзін Хакані – адзін з галоўных праціўнікаў сілаў міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане.

Прадстаўнікі амэрыканскага камандаваньня і раней згадвалі аб меркаваных сувязях пакістанскай выведкі з ваеўнікамі, аднак дагэтуль адкрыта пра гэта ніхто не заяўляў.