Генэральны сакратар ААН наведаў Чарнобыль

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун наведаў Чарнобыль. Разам з генэральным дырэктарам МАГАТЭ Юкіё Амана Пан Гі Мун бярэ ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 25-годзьдзя чарнобыльскай аварыі - найбуйнейшай у гісторыі атамнай энэргетыкі.

Кіраўнік ААН заклікаў сусьветную супольнасьць вынесьці ўрокі з чарнобыльскай трагедыі. Сьвет не адмовіцца ад выкарыстаньня ядзернай энэргіі, але неабходна зрабіць усё магчымае для забесьпячэньня максымальнай бясьпекі ядзерных аб'ектаў - падкрэсьліў ён.

Напярэдадні на канфэрэнцыі ў Кіеве краіны-донары абяцалі выдзеліць 780000000 даляраў на ўзьвядзеньне ахоўнага саркафагу для рэактара Чарнобыльскай АЭС, якая выбухнула 26 красавіка 1986 г.