Куба: Фідэль Кастра больш не кіруе кампартыяй

Фідэль Кастра

У Гаване сёньня завяршыўся Шосты зьезд камуністычнай партыі Кубы.

На месца першага сакратара кампартыі Фідэля Кастра быў абраны яго брат Рауль.

Фідэль Кастра – ў сувязі з пагаршэньнем здароўя – перадаў брату ўладу ў краіне ў 2008 годзе, але да сёньняшняга дня заставаўся фармальным кіраўніком камуністычнай партыі.