Бясьпека АЭС перад усім

Барозу ў Кіеве

Бясьпека ядзерных аб’ектаў павінна стаць прыярытэтам для ўсіх краінаў , заявіў старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу . Выступаючы на Кіеўскай канфэрэнцыі, Барозу заявіў, што цяпер Эўракамісія супрацоўнічае з 30 краінамі ў даліне дастасаваньня іх стандартаў да стандартаў Эўразьвязу. Барозу таксама падкрэсьліў, што выбар спосабу атрыманьня энэргіі -- самастойная справа кожнай краіны, але бясьпека зьяўляецца агульнай. “ Мы павінны прымяняць найвышэйшыя стандарты для ядзерных аб’ектаў , гэта наша абавязаньне перад наступнымі пакаленьнямі. І ў Кіеве якраз самы падыходзячы момант заявіць пра гэта”.