На Кубе дазволяць купляць нерухомасьць

Кубінскае кіраўніцтва мае намер дазволіць прыватную ўласнасьць на нерухомасьць. Такое рашэньне, паводле мясцовых смі, прынята на VI з’ездзе Камуністычнай партыі Кубы. Прыватная ўласнаснасьць на нерухомасьць – адзін з пунктаў рэформ лідара краіны Раўля Кастра, які паабяцаў унесьці карэктывы ў сацыялістычную мадэль развіцьця Кубы. Дагэтуль нерухомасьць на Кубе нельга купіць – толькі атрымаць у спадчыну ці памяняць.