Ва Ўкраіне абмяркуюць праект выбарчага заканадаўства

Праект новага выбарчага заканадаўства Ўкраіны блізкім часам будзе вынесены на грамадзкае абмеркаваньне, заявіў прэзыдэнт Віктар Януковіч.

Падчас перамоваў з прэзыдэнтам Эўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу Януковіч адзначыў, што ў распрацоўцы выбарчага заканадаўства бяруць удзел прадстаўнікі ўсіх парлямэнцкіх фракцыяў, экспэрты і грамадзкія арганізацыі.