Горадня: рэдактара часопіса выклікалі ў міліцыю

Сёньня ў Ленінскі РАУС Горадні выклікалі Ігара Банцара, які рэдагуе польскамоўны часопіс.

Ён не пайшоў у міліцыю, патлумачыўшы нашаму радыё, што позву ўручылі ўчора бацькам, а не яму асабіста. У позьве напісана, што яго выклікаюць у якасьці сьведкі, але не пазначана — па якой справе.

Сам ён мяркуе, што міліцыянты хочуць яго бачыць у сувязі зь мітынгам прадпрымальнікаў 21 студзеня, дзе ён прысутнічаў у якасьці журналіста. Ігар Банцар — галоўны рэдактар часопіса “Magazyn Polski na uchodźstwie”.