Полацак:прадпрымальнікі выходзяць на плошчу

На плошчы перад Полацкім гарвыканкамам заплянавана несанкцыянаваная акцыя полацкіх і наваполацкіх прадпрымальнікаў.

Яны падрыхтавалі зварот да мясцовых уладаў, дзе гаворыцца, што ў цяперашніх прадпрымальніцкіх праблемах вінаваты не яны самі, а неспрыяльная дзяржаўная эканамічная палітыка. Паводле мясцовага актывіста Валера Шаўчэнкі, тэкст звароту прадпрымальнікі мяркуюць перадаць сёньня ў Полацкую й Наваполацкую гарадзкія адміністрацыі.

Як распавёў спадар Шаўчэнка, ідэя правесьці вулічную акцыю сасьпела ў прадпрымальнікаў пасьля паездак на менскія мітынгі 10 і 21 студзеня. Яны па-ранейшаму гатовыя патрабаваць адмены ўказу № 760, які забараняе ім наймаць на працу несваякоў, бо лічаць яго галоўнай перашкодай, якую дзяржава стварыла ў дачыненьні да малога бізнэсу.