58 асобнікаў спэцвыпуску грамадзка-палітычнага выданьня “Наш Магілёў”, прысьвечанага мітынгу магілёўскіх прадпрымальнікаў, канфіскавалі ў актывіста незарэгістраванага грамадзкага руху “Рушэньне” Яўгена Бойкі.
Яўген Бойка распаўсюджваў выданьне ў падземным пераходзе каля будынку Магілёўскага аблвыканкаму. Затрымаў яго для высьвятленьня асобы старшы лейтэнант Цімур Пахоменка.
У Ленінскім аддзеле міліцыі на Яўгена Бойку склалі пратакол канфіскацыі 58 асобнікаў выданьня. Усе яны будуць адпраўленыя на экспэртызу ў аддзел ідэалягічнай работы аблвыканкаму. Калі ідэалягічныя экспэрты выявяць у газэце тэксты супрацьпраўнага зьместу, актывіста прыцягнуць да адказнасьці.
Цяпер Яўген Бойка на волі.