4 студзеня ў Полацку будуць судзіць К.Салаўёву

4 студзеня адміністрацыйная камісія полацкага выканкаму будзе разглядаць справу актывісткі “Маладога фронту” Кацярына Салаўёвай.

Яе абвінавачваць у тым, што яна рабіла графіці палітычнага зьместу. Супраць Кацярыны распачатыя дзьве крымінальныя справы -- за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі і графіці.

4 студзеня ў Полацку каля будынку выканкаму зьбяруцца паплечнікі студэнткі полацкага ўнівэрсытэту Кацярыны Салаўёвай.