У вёсцы Кварцяны Горацкага раёну невядомыя забілі сына Леаніда Астапчука, уладальніка буйной фэрмэрскай гаспадаркі “Колас”. Гэтай гаспадарцы належыць крыты рынак у Горках.
У Горацкім раённым аддзеле міліцыі пацьвердзілі “Свабодзе” факт забойства, але адмовіліся паведаміць абставіны.
Вядома аднак, што хлопца забілі ноччу чатырма стрэламі на парозе ягонага дома. Цела забітага знайшлі раніцой вяскоўцы, якія і паведамілі ў міліцыю.