Cуд выселіў з рынку яшчэ 4-х прадпрымальнікаў

Як стала вядома, гаспадарчы суд Гомельскай вобласьці паводле пазову адміністрацыі рынку “Прудкоўскі” пастанавіў выселіць з арэндаваных гандлёвых месцаў яшчэ чатырох прадпрымальнікаў.

Яны адмовіліся плаціць падвышаную двойчы арэндную плату ў памеры 28 эўра за квадратны мэтр.

Гандляры лічаць, што адміністрацыя рынку парушыла ўказ №142, паводле якога арэндадаўцы ня маюць права нематывавана падвышаць арэндную плату двойчы на год.