“Джынс За свабоду” пікетаваў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў

Маладыя людзі стаялі з партрэтамі палітвязьня Артура Фінькевіча.

Удзельнікі пікету скандавалі: “Свабоду Артуру Фінькевічу!”

Празь некалькі хвілінаў да іх падбеглі міліцыянты. Яны парвалі партрэты і схапілі двух хлопцаў. Пікетоўцы чулі, як міліцыянты выклікалі аўтазак і патрульную машыну.

Артура Фінькевіча асудзілі на паўтара года зьняволеньня за дробныя парушэньні правілаў унутранага распарадку ў інтэрнаце спэцкамэндатуры, дзе моладзевы актывіст адбываў два гады “хіміі” за палітычныя графіці.