У Магілёве ганаровым донарам - бясплатны праезд

Паводле старшыні аргкамітэту для стварэньня фонду донараў “Кропля жыцьця” Ігара Каваленкі, які прысутнічаў на сэсіі, дэпутаты аднагалосна зацьвердзілі гэта рашэньне.
У чэрвені група магілёўскіх донараў праводзіла папераджальны страйк супраць адмены льгот.
Магілёўская станцыя пераліваньня крыві мае на ўліку каля пяці тысяч донараў. Ад 2004 году іх колькасьць штогод зьмяншаецца на 8 працэнтаў.