Акцыя салідарнасьці адбылася ў Маскве

У Маскве актывісты руху «Абарона» і прадстаўнікі беларускага земляцтва пікетавалі сёньня амбасаду Беларусі.
Удзельнікі акцыі салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі трымалі партрэты Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Аляксандра Казуліна.

Контракцыю каля будынку амбасады Беларусі ў Маскве спрабавалі правесьці актывісты пракрэмлёўскага руху «Расея Маладая». Але іх спыніла міліцыя.