Магілёў: калектыўны прагляд “Белсату”

Пункт калектыўнага прагляду тэлеканалу “Белсат” арганізаваў у сваім доме грамадзкі актывіст Віталь Васількоў. 10 сьнежня ў госьці каб паглядзець першыя праграмы тэлеканалу, прыйшлі дзесяць чалавек.


“Ёсьць шмат людзей, якія хочуць паглядзець “Белсат”, але ня маюць магчымасьці. Я спрабую, наколькі магу, гэты грамадзкі попыт задаволіць. Яны хочуць бачыць і чуць іншую інфармацыю, і я стараюся быць ім у гэтым карысным”, — расказаў “Свабодзе” Віталь Васількоў.

На прагляд праграмаў “Белсату”прыходзяць грамадзкія, партыйныя актывісты, шмат студэнтаў.