Любоў Лунёва, Менск 30 сьнежня палітвязьню Паўлу Севярынцу споўніцца 29 гадоў, і ягоныя паплечнікі з “Маладога фронту” ў якасьці падарунка стварылі інтэрнэт-сайт www.seviarynets.net. На гэтай старонцы можна пазнаёміцца з матэрыяламі кніг Паўла Севярынца “Пакаленьне “Маладога фронту”, “Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі”, а таксама з артыкуламі і інтэрвію, якія былі надрукаваныя ў розных выданьнях.
Матэрыялы сайту перакладзеныя на польскую, расейскую, ангельскую і ўкраінскую мовы.
Павал Севярынец за арганізацыю вулічных дэмастрацыяў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму два гады мусіць адбываць пакараньне на “хіміі” ў вёсцы Малое Сітна. У вёсцы няма мабільнай сувязі. Паўла наведваюць яго паплечнікі і дасылаюць яму лісты і пасылкі.
Гл. таксама www.seviarynets.net