Польскі шэф МЗС і Кандаліза Райс абмяркуюць беларускае пытаньне

Паводле Радыё "Палёнія" Сёньня пачаўся двухдзённы візыт у ЗША міністра замежных справаў Польшчы Стэфана Мелера. Сёньня адбудзецца сустрэча кіраўніка польскага МЗС з дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс і яе намесьнікам Робертам Зелікам.
Сярод іншых пытанняў бакі плянуюць абмеркаваць адносіны аб’яднанай Эўропы зь Беларусьсю. Нагадаем, што ў канцы лістапада - пачатку сьнежня дзяржсакратар ЗША уздымала беларускае пытаньне падчас сустрэчы з фэдэральным канцлерам ФРГ Ангелай Меркель і міністрам замежных спраў гэтай краіны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Была падкрэсьленая "важнасьць пашырэньня межаў свабоды і дэмакратыі на тэрыторыю Беларусі".