Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня а 19-й гадзіне ў Сьветлагорску каля гандлёвага цэнтру міліцыя спрабавала перапыніць акцыю салідарнасьці “Запалі сьвечку”. Прынамсі, пяцёра яе ўдзельнікаў былі затрыманы і дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак.
Сярод затрыманых – старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Тэльман Масьлюкоў, намесьнік кіраўніка раённай арганізацыі ПКБ Мікалай Міхалькевіч, а таксама трое маладых актывістаў – Андрэй Музычэнка, Вадзім Данільчанка і Руслан Лютарэвіч.
Як патлумачыў намесьнік начальніка міліцыі Пётр Зыкун, спадар Масьлюкоў абвінавачваецца ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Зубр”. Пасьля пісьмовых тлумачэньняў яго адпусьцілі.
Маладых актывістаў у пастарунку проста сфатаграфавалі і ўзялі адбіткі пальцаў.
Прадстаўнік ПКБ Мікалай Міхалькевіч да гэтага часу яшчэ знаходзіцца ў пастарунку. Яго абвінавачваюць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.