Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 19 сакавіка 2006 году (абноўлены)

Уладзімер Глод, Менск Дзейная Канстытуцыя патрабуе, каб прэзыдэнцкія выбары адбыліся не пазьней як за два месяцы да заканчэньня паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы — гэта значыць, да 20 ліпеня. Ці могуць выбары адбыцца раней, у Канстытуцыі не патлумачана. Гэтым і скарысталіся дэпутаты, якія на сёньняшнім пазачарговым паседжаньні Палаты прызначылі выбары на 19 сакавіка.
Уладзімер Канаплёў, які вёў паседжаньне, паведаміў: экспэрты ў правядзеньні выбараў прызналі, што гэта найлепшы час для такіх кампаніяў. Намесьнік старшыні парлямэнцкай камісіі Іван Семяненя прывёў шэраг аргумэнтаў на карысьць такой даты. У прыватнасьці, ён адзначыў, што, калі выбары прызначыць на ліпень, дык асноўны пэрыяд падрыхтоўкі да іх прыпадзе на лета, а гэта — пара адпачынкаў:

(Семяненя: ) “Частка выбарчых участкаў будзе ў студэнцкіх інтэрнатах. А паколькі студэнты разьяжджаюцца падчас летніх вакацыяў, дык можа атрымацца так, што ўчасткі наагул ня будуць функцыянаваць. Да таго ж шмат пэдагогаў уваходзяць у склад выбарчых камісіяў, а ім патрэбна займацца тэставаньнем, падрыхтоўкай да ўступных экзамэнаў ды іншымі справамі. Акрамя таго, восеньню 2006 году пачнецца падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя саветы. Правядзеньне дзьвюх выбарчых кампаніяў у адзін год з такім маленькім прамежкам вельмі напажадана”.

Сем дэпутатаў, якія выступілі ў спрэчках, ад Сяргея Гайдукевіча да Анатоля Салаўёва, падтрымалі прапанову. У прыватнасьці, Вольга Абрамава адзначыла, што хаця шмат хто і чакаў, што выбары будуць прызначаныя на лета, але палітычныя партыі Беларусі “заўжды мабілізаваныя і змогуць актыўна ўдзельнічаць у гэтай кампаніі”.

А дэпутат Валянціна Качан з парлямэнцкай трыбуны нават чытала вершы:

(Качан: ) “Як лекар і жанчына, я хачу зьвярнуць увагу на яшчэ адзін момант. Я вось цяпер сяджу, слухаю, а ў галаве чамусьці словы песьні: “И даже пень в весенний день березкой снова стать мечтает…” Таму, мне здаецца, што буслы прыносяць дзяцей менавіта ўвесну, і таму, калі ты плянуеш сям’ю і хочаш стабільнасьці ў ёй, дык гэта лепш за ўсё рабіць увесну”.

Дэпутат Сяргей Касьцян падкрэсьліў, што Камуністычная партыя Беларусі, у якую ён уваходзіць, яшчэ ў кастрычніку на сваім зьезьдзе выказалася “за як мага больш хуткае правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў” і назвала сваім кандыдатам Аляксандра Лукашэнку:

(Касьцян: ) “І як кіраўнік славянскага руху ў нашай рэспубліцы, я заяўляю, што мы падтрымліваем і дату правядзеньня выбараў, і мы будзем таксама працаваць на кандыдатуру Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі”.

Гл. іншыя матэрыялы па тэме:

Рэакцыя патэнцыйных кандыдатаў і штабоў: • А.Мілінкевіч: “Перамога будзе за намі, і добра, што яна будзе да лета” • Штаб Мілінкевіча прыняў плян дзеяньняў у сувязі з датай выбараў • Калякін: “У нас скралі тры месяцы працы, гэта дрэнна” • А.Лябедзька: “Галоўнае — давесьці да людзей, што рэжым баіцца” • Ці гатовыя рэгіянальныя структуры адзінага кандыдата? • Сяргей Гайдукевіч: “Я гатовы да бою” • Зянон Пазьняк: Для Лукашэнкі і Пуціна можа атрымацца яшчэ горш • Юры Беленькі – перадвыбарчы штаб З.Пазьняка ўжо створаны • Аляксандар Казулін: “Лукашэнка сумняецца ў народнай падтрымцы”

Камэнтары зь Беларусі: • Мікола Статкевіч: “Датэрміновае прызначэньне выбараў – панічныя крокі ўлады” • Юры Дракахруст: Чаму выбары прызначаныя на сакавік? • Сяргей Навумчык: пяць прычынаў, чаму выбары ў сакавіку выгадны Лукашэнку • А.Кароль: Выбар даты зьвязаны зь візытам Лукашэнкі да Пуціна

Камэнтары з-за мяжы: • Афіцыйнай рэакцыі Рады Эўропы пакуль няма, ідзе абмеркаваньне бюджэту • Піянткоўскі: Лукашэнка “атрымаў дабро ад старэйшага брата” • В.Бародзіч: “гэтыя выбары ня будуць нармальнымі – усе гэта ведаюць” • Т.Люнгваль: Лукашэнка баіцца не апазыцыі, але свайго народу • Эн Ліндэ камэнтуе прызначэньне выбараў на 19 сакавіка • Ганс-Георг Вік: беларускія выбары адбудуцца раней за сустрэчу G-8 у Расеі

Афіцыйна: • Жадаючым балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі застаецца адзін тыдзень • Чаму кандыдатам адведзена на рэгістрацыю ініцыятыўных груп так мала часу? • Каштарыс выбараў распрацаваны ў разьліку на 10 кандыдатаў у прэзыдэнты • Прэзыдэнцкія выбары-2006: этапы выбарчай кампаніі • Пасьля пачатку выбарчай кампаніі ліквідаваць партыі ўжо немагчыма

Іншае: • Што думаюць жыхары Гомеля пра датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары? • Былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі зрабіўся манахам • Вайтовіч і Парфяновіч у выбарах удзелу не возьмуць?