На Менскім вакзале міліцыя шукае бомбу

Ягор Маёрчык, Менск Падрабязнасьці зь Менску перадае наш карэспандэнт.
(Маёрчык: ) “У дадзеным момант я знаходжуся на Менскім чыгуначным вакзале, які ачэплены нарадамі міліцыі. Міліцыянты кажуць, што вакзал замініраваны, і што якраз у гэты момант (а 22-й гадзіне вечара) вядзецца абсьледаваньне будынку. Адмыслоўцы шукаюць выбуховыя рэчывы.

Ля цэнтральнага ўваходу ў будынак вакзалу зараз знаходзіцца некалькі дзясяткаў чалавек, якія ня могуць патрапіць на свае цягнікі. Па гучнай сувязі, з дынамікаў, пэрыядычна гучыць абвестка, што вакзал часова не працуе. Людзі ня могуць ані зьехаць, ані здаць свае квіткі.

Міліцыянты, якія стаяць у ачапленьні адмаўляюцца ад камэнтароў, а супрацоўнікі міліцыі вышэйшых чыноў кажуць, што як толькі вакзал будзе цалкам абсьледаваны, рух цягнікоў адновіцца. Праўда, пры гэтым яны не ўдакладняць, ці будуць прыпыняцца цягнікі будуць праходзіць транзытам, не спыняючыся”.