Рада БНР: папраўкі Лукашэнкі – гэта легалізацыя тэрору

Радыё Свабода Рады БНР прыняла адмысловую заяву ў сувязі з прыняцьцем Лукашэнкаўскіх паправак у Крымінальны кодэкс.
РАДА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

ЗЬМЕНЫ КРЫМІНАЛЬНАГА КОДЭКСУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Рада БНР разглядае прыняцьце Палатай прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь паправак да Крымінальнага Кодэкса як чарговы крок у легалізацыі тэрору, скіраванага супроць усякай палітычнай, рэлігійнай, грамадзкай ці культурнай ініцыятывы, калі такая ініцыятыва непадкантрольная афіцыйнай уладзе.

Крыміналізацыя грамадзян за гэтак званую “дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь” і за іхні ўдзел у грамадзкім жыцьці нішчыць права грамадзяніна на свабоду слова і свабоду асацыяцыі ды вяртае Беларусь у злачынную практыку часоў сталіншчыны. Папраўкі да Крымінальнага кодэксу Беларусі таксама груба супярэчаць Канстытуцыі Беларусі 1994 году і міжнародным забавязаньням, узятым на сябе Беларусьсю пры ўступленьні ў міжнародныя арганізацыі, як АБСЭ.

Рада БНР не прызнае права за нелегітымнымі органамі ўлады ў Беларусі прымаць любыя заканадаўчыя і выканаўчыя крокі, якія супярэчаць Канстытуцыі рэспублікі 1994 году і скіраваныя супроць інтарэсаў незалежнай і дэмакратычнай беларускай дзяржавы.

Рада БНР таксама нагадвае, што любая спроба ўзурпацыі ўлады ў Беларусі, абмежаваньне правоў грамадзян і дзейнасьць, скіраваная на страту дзяржаўнай незалежнасьці, немінуча прывядуць да крымінальнай і маральнай адказнасьці цяперашняга кіраўніцтва рэспублікі.

Гл. таксама: • У Савеце Рэспублікі зацьвердзілі папраўкі да Крымінальнага кодэксу аднагалосна і без дыскусіі • Статкевіч: "Улада вельмі баіцца свайго народу, гэта ўжо панічны страх" • Палітыкі камэнтуюць Лукашэнкаўскія папраўкі • Папраўкі прэзыдэнта ў Крымінальны кодэкс прынятыя Палатай прадстаўнікоў бязь зьменаў • Вольга Абрамава пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс: “Ствараецца інстытут закладнікаў” • Якая рэакцыя жыхароў Менску на папраўкі ў Крымінальны кодэкс? • Старшыня КДБ С.Сухарэнка: “Гэта ня будзе паўтарэньнем 1937 году” • Марэк Буцька: Ці можна цяпер сказаць пра Беларусь, што гэта на 100% таталітарная дзяржава? Так! • Барабара Кудрыцка: Гэта праява сапраўднага, канкрэтнага тэрору • Анджэй Адамчык: Гэта відавочнае абмежаваньне свабоды слова • За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады • Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі • Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі • Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” • Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца • Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця” • Амэрыканскі Камітэт па абароне журналістаў выступае супраць паправак Лукашэнкі • Вітаўт Кіпель: Мова паправак нагадвае мне 1940-ы сталінскі год • Мін’юст: суды гатовыя да выкананьня паправак у Крымінальны кодэкс