Кампанія падтрымкі недзяржаўнага друку ў Наваполацку

Вінцэсь Мудроў, Наваполацак У Наваполацку пачалася кампанія падтрымкі пэрыядычных выданьняў, выкінутых РУП “Белпошта” з падпіснога каталёгу на 2006 год.
Рупескам сябраў гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы ды іншых грамадзкіх арганізацыяў вядзецца распаўсюд узораў пісьмовых зваротаў да кіраўніцтва “Белпошты” з патрабаваньнем забясьпечыць грамадзянам канстытуцыйнае права атрымліваць па пошце свае любімыя газэты.

Актывісты ТБМ распаўсюджваюць звароты на вуліцах, а таксама ўкідваюць іх у паштовыя скрыні. Апроч таго на буйных прадпрыемствах і ў мясцовым унівэрсытэце вядзецца сбор подпісаў пад калектыўнымі лістамі з аналягічнымі патрабаваньнямі. Па часе плянуецца пачаць пікетаваньне гарадзкога офісу “Белпошты”.