Анджэй Адамчык: Гэта відавочнае абмежаваньне свабоды слова

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Папраўкі, прынятыя Палатай прадстаўнікоў, камэнтуе міжнародны сакратар прафсаюзу “Салідарнасьць “ Анджэй Адамчык.
(Адамчык: ) “Гэта відавочнае абмежаваньне свабоды слова і пярэчыць усім магчымым міжнародным пагадненьням і дэмакратычным стандартам. Што да прафсаюзаў, дык у Беларусі яны і так маюць вельмі абмежаванае поле для дзейнасьці. Дарэчы, у панядзелак ў Беларусі адбудзецца Кангрэс неалежных прафсаюзаў – прадстаўнікі “Салідарнасьці” таксама там будуць – і я маю надзею, што ягоныя ўдзельнікі выкажуцца ў гэтай справе”.