Акцыя польскай філіі “Міжнароднай амністыі” ў Брусэлі супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Акцыя польскай філіі аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” супраць перасьледу беларускімі ўладамі журналістаў незалежных мэдыяў, актывістаў грамадзкіх арагнізацыяў і апазыцыйных палітычных партыяў, супраць цэнзуры, адбываецца ня толькі ў Польшчы, але і ў Брусэлі.
Жыхары бэльгійскай сталіцы ахвотна падпісваюцца пад лістом да кіраўніцтва Беларусі з заклікам спыніць рэпрэсіі.

На здымку: адзін з пунктаў збору подпісаў у Брусэлі.