Папраўкі прэзыдэнта ў Крымінальны кодэкс прынятыя Палатай прадстаўнікоў без ніякіх зьменаў

Уладзімер Глод, Менск Ніводнай папраўкі, якія прапаноўвалі ўнесьці сёньня дэпутаты Віктар Кучынскі і Вольга Абрамава, падчас разгляду ў другім чытаньні прэзыдэнцкага законапраекту іх калегі не падтрымалі. Супраць уключэньня ў Крымінальны кодэкс дадатковага артыкулу аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь выказаліся толькі чатыры дэпутаты.
Пры галасаваньні за ўвесь законапраект яго падтрымалі 97 дэпутатаў, і толькі чатыры выказаліся супраць. Агульная колькасьць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў – 110 чалавек.

Для таго, каб гэты законапраект стаў законам, ён павінен быць ухвалены Саветам Рэспублікі і падпісаны кіраўніком дзяржавы.