Нямецка-беларускае СП “Zeiss–BelOMO” можа спыніць дзейнасьць

Ул.інф. Нямецка-беларускае супольнае прадпрыемства “Zeiss–BelOMO” не выключае, што спыніць сваю дзейнасьць. Паводле кіраўніка прадпрыемства Ўвэ Келера, “Цейсс–БелОМО” было адмоўлена ў павялічэньні статутнага капіталу, а міністэрства эканомікі паведаміла прадпрыемству пра магчымасьць адмовы ў арэндзе вытворчых плошчаў.
Тэрмін арэнды сканчаецца 5 сьнежня. Спадар Келер у інтэрвію "Інтэрфаксу" паскардзіўся таксама на складанасьці ў мытным афармленьні. Паводле яго, час перавозкі грузу зь Нямеччыны ў Беларусь хутчэйшы, чым час яго афармленьня на мытні.

Сумеснае прадпрыемства “Zeiss–BelOMO” было створанае ў 1995 годзе. Статутны капітал 5 мільёнаў даляраў, у абсталяваньне інвэставана 15 мільёнаў эўра. Прадпрыемства прадукуе электроніку і аптычныя прыборы.

Зьнешнія спасылкі: • zeiss-belomo.by