Радыё Свабода 26 лістапада ў Гомелі былі затрыманыя праваабаронцы Вячаслаў Андрэеў зь Віцебску і Сяргей Разумаў з Гомеля. Андрэеў і Разумаў бралі ўдзел у працы каардынацыйнага камітэту грамадзянскай ініцыятывы “Беларуская арганізацыя Міжнароднай амністыі”.
Затрыманыя правялі ў міліцыі пяць гадзінаў, іх дапытвалі пра ўдзельнікаў каардынацыйнага камітэту і пра зьмест прынятых рашэньняў.
Увечары ў міліцыю прыехаў намесьнік кіраўніка грамадзянскай ініцыятывы Вячаслаў Бортнік, які непакоіўся лёсам затрыманых калегаў. Затрымалі і яго, паколькі ягонае імя фігуравала ў паказаньнях затрыманых.
Допыт Бортніка працягваўся яшчэ дзьве гадзіны. У гадзіну начы 27 лістапада затрыманых вызвалілі.