Цэнтральна-эўрапейскія краіны асуджаюць беларускія ўлады

Радыё Свабода У Славаччыне саміт арганізацыі “Цэнтральна-эўрапейская ініцыятыва” завяршыўся прыняцьцем рэзалюцыі, якая асуджае парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
Прэм’ер-міністар Славаччыны Мікулаш Дзурында назваў рэзалюцыю “недвухсэнсоўным пасланьнем прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку”.

У арганізацыю ўваходзяць 17 краінаў Цэнтральнай і Паўдзённа-Ўсходняй Эўропы. Яна была створаная 16 гадоў таму дзеля збліжэньня гэтых краінаў з Эўрапейскім Зьвязам.