Прыхільнікі Вітрэнкі мітынгуюць ва Ўкраіне

КІЕЎ. Сотні прыхільнікаў левых партыяў, махаючы расейскімі сьцягамі, выйшлі на вуліцы Кіева, каб пратэставаць супраць плянаў прэзыдэнта Юшчанкі абвясьціць 22 лістапада дзяржаўным сьвятам -- Днём Свабоды – у гонар пачатку леташняй Аранжавай рэвалюцыі. Мітынг арганізавалі прыхільнікі Натальлі Вітрэнкі.