Студэнты ЭГУ правялі ў Вільні прэзэнтацыю ўнівэрсытэту (фотарэпартаж)

Тацяна Поклад, Вільня Учора ў Вільні студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту з нагоды Міжнароднага дня студэнта правялі гарадзкую прэзэнтацыю сваёй навучальнай установы.
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, зачынены беларускімі уладамі ў 2004-м, аднавіў сваю дзейнасьць у Вільні сёлета. Цяпер на 1 і 2 курсах трох дэпартамэнтаў ЭГУ вучыцца каля 170 студэнтаў.