Кітай: новыя выпадкі птушынага грыпу

ПЭКІН. Улады Кітаю паведамілі пра новыя выпадкі птушынага грыпу. Усяго за апошні месяц у Кітаі птушыны грып выяўлены ў 13-ці раёнах. Пацьверджана сьмерць аднаго чалавека. Апошнія факты захворваньня выяўленыя ў дзьвюх правінцыях – у абодвух выпадках гаворка ідзе пра штамы віруса, небясьпечнага для людзей. Кітайскія ўлады маюць намер правесьці вакцынацыю 14-ці мільярдаў свойскіх птушак.