У Сьветлагорску каля 30 чалавек выйшлі на плошчу са сьвечкамі

Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць У Сьветлагорску а 20-й гадзіне каля трох дзесяткаў маладых людзей выйшлі на Цэнтральны пляц гораду і запалілі сьвечкі.
Такім чынам юнакі і дзяўчаты далучыліся да Дня салідарнасьці зь беларускімі палітычнымі нявольнікамі, зьніклымі апазыцыянэрамі, іх сем''ямі, незалежнымі журналістамі, усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Шарэнга моладзі стаяла з запаленымі сьвечкамі акурат насупраць райвыканкаму і пастарунку міліцыі. Ахоўнікі ніяк не адрэагавалі на акцыю моладзі.