У Кітаі зарэгістраваны першы выпадак сьмерці чалавека ад птушынага грыпу

ПЭКІН. У Кітаі зарэгістраваны першы выпадак сьмерці чалавека ад птушынага грыпу. Ахвярай была 24-охгадовая жанчына. Раней у Кітаі тры чалавекі захварэлі на птушыны грып. Гэта пацьвердзіла Міністэрства аховы здароўя краіны. На месца вылецелі экспэрты Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя.