Брытанскія ўлады пагадзіліся на экстрадыцыю ў ЗША грамадзяніна Вялікабрытаніі

ЛЁНДАН. Брытанскія ўлады пагадзіліся на экстрадыцыю ў ЗША грамадзяніна Вялікабрытаніі, якога абвінавачваюць у прыналежнасьці да тэрарыстычнай арганізацыі. 30-цігадовы Бабар Ахмад быў затрыманы ў жніўні 2004 году – па амэрыканскім ордэры на арышт. ЗША абвінавачваюць яго ў зборы сродкаў для ісламскіх ваеўнікоў.