Літва і Польшча будуць разам дапамагаць дэмакратызацыі Беларусі

Тацяна Поклад, Вільня Учора у Варшаве у часе сустрэчы старшыні Сэнату Польшчы Богдана Барусэвіча і міністра замежных справаў Літвы Антанаса Валёніса ў ліку іншых пытаньняў абмяркоўвалася сытуацыя у Беларусі і аўтарытарнага кіраўніцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Міністар замежных справаў Літвы завітаў у Варшаву, вяртаючыся з Украіны у Вільню. Міністры заявілі, што Літва і Польшча будуць імкнуцца дзяліцца сваім досьведам з новымі суседзямі Эўразьвязу і пашыраць палітыку добрасуседзкіх дачыненьняў.

Дзьве краіны, якія дэкляруюць стратэгічнае партнэрства, цэнтрам сваёй увагі называюць Беларусь і Ўкраіну. Літва адзначае, што прапановы дыялёгу зь беларускімі прадстаўнікамі не азначаюць падтрымку аўтарытарнай сыстэмы ў “апошняй у Эўропе дыктатуры”.