Алег Грузьдзіловіч, Менск
Вязень івацэвіцкай калёніі Валер Леванеўскі абвясьціў галадоўку. Пра гэта сваякам вязьня паведаміў адвакат Аляксандр Бярылаў, які 15 лістапада сустрэўся з Леванеўскім у калёніі. Паводле адваката Бярылава, Валер Леванеўскі галадуе з 13 лістапада. Лідар гарадзенскіх прадпрымальнікаў патрабуе спыніць правакацыі супроць яго з боку адміністрацыі калёніі , а таксама пратэстуе супроць забароны яму сустракацца са сваякамі.
Нагадаем, Валер Леванеўскі адбывае ў Івацэвіцкай калёніі двухгадовае пакараньне за паклёп на прэзыдэнта.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце на нашым сайце пазьней
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце на нашым сайце пазьней