ЦВК Азэрбайджану адмяніў вынікі выбараў

БАКУ. У Азэрбайджане Цэнтравыбаркам адмяніў вынікі галасаваньня яшчэ ў адной выбарчай акрузе з-за выяўленых парушэньняў. Раней у гэтай акрузе перамагаў прадстаўнік кіроўчай партыі “Ені Азэрбайджан”, апярэдзіўшы кандыдата ад апазыцыйнага блёку “Азадлік”. Пасьля выбараў 6 лістапада ўлады Азэрбайджану анулявалі вынікі галасаваньня ў дзьвюх акругах і на некалькіх участках ў васьмёх акругах. Азэрбайджанская апазыцыя працягвае акцыі пратэсту, дамагаючыся скасаваньня вынікаў выбараў у 80% акругаў як “сфальшаваных”.