Камуністы абараняюць цела Леніна ад пахаваньня

МАСКВА. Расейскія камуністы пачалі збор подпісаў у абарону маўзалею Леніна. Камуністы плянуюць штодня стаяць зь пікетам ля Маўзалею і зьбіраць подпісы мінакоў – да таго часу, пакуль у грамадзтве ня спыняцца спрэчкі аб пахаваньні цела Леніна. Сёньня ў пікеце стаялі 30 камуністаў. За паўгадзіны яны сабралі 9 подпісаў.