Курды патрабуюць вызваліць Акалана

ЕРЭВАН. Тымчасам каля тысячы армянскіх курдаў правялі дэманстрацыю ля штаб-кватэры ААН у Ерэване. Дэманстранты патрабавалі вызваліць ачольніка Рабочай Партыі Курдыстану Абдулу Акалана (Abdullah Ocalan). Дэмантранты пратэставалі і супраць палітыкі Турцыі ў дачыненьні да курдаў. Армянская грамада курдаў налічвае ад 60 да 80 тыс. чалавек. Акалан утрымліваецца ў адзіночнай вязьніцы на высьпе Імралі (Imrali) на паўночным усходзе Турэччыны. Ён і ягоная партыя настойліва дамагаюцца аўтаноміі для курдаў на паўднёвым усходзе Турцыі.