Лёндан спажывае 4 кг какаіну на дзень

ЛЁНДАН. ВВС паведамляе: спажываньне какаіну ў Лёндане перавышае паліцэйскія паказьнікі прыкладна ў 15 разоў. Нават у Тэмзе знойдзеныя сьляды гэтага наркотыка. Экспэртызы паказваюць, што разам з чалавечымі адкідамі праз каналізацыю ў Тэмзу трапляе каля 2 кг какаіну штодня. Гэта азначае, што ў суткі лёнданцы спажываюць да 4 кг какаіну.