Джордж Буш заклікаў выдаткаваць 7 мільярдаў даляраў на прадухіленьне пандэміі птушынага грыпу

ВАШЫНГТОН: Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў тэрмінова выдаткаваць больш як 7 мільярдаў даляраў на прадухіленьне пандэміі птушынага грыпу. Раней Усясьветная Арганізацыя Здароўя перасьцерагла перад пашырэньнем хваробы ў Эўропе. Бэрнардус Гантэр заявіў, што выбух эпідэміі найбольш праўдападобны ў Грэцыі і на Ўкраіне. Расейскія ўлады пацьвердзілі новыя выпадкі птушынага грыпу на Ўралі. Вірус неясьпечны для чалавека быў выяўлены ў вёсцы каля Чалябінска.