Яшчэ 7 амэрыканцаў загінулі ў Іраку

БАГДАД. Амэрыканская авіяцыя нанесла ракетныя ўдары па сховішчах тэрарыстаў недалёка ад ірацка-сырыйскай мяжы. Аднак, як цьвердзяць ірацкія мэдыкі, у выніку гэтых налётаў у горадзе Кайм загінулі ня менш за 26 цывільных жыхароў, у тым ліку жанчыны й дзеці.

Амэрыканскае камандаваньне паведаміла сёньня аб гібелі сямёх вайскоўцаў ЗША ў выніку трох выбухаў за апошнія два дні. Выбухі здарыліся ў ваколіцах гарадоў Аль-Амірыя, Сад-аль-Юсуфія й Баляд.