"Прэзыдэнт Літвы, мусіць, крышку пагарачыўся..."

Валер Карбалевіч Што азначае заява прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса пра магчымы напад Беларусі? Абмеркаваньню гэтай тэмы прысьвечаны чарговы выпуск перадачы "Экспэртыза Свабоды"
"Кажучы пра аргумэнты, я маю на ўвазе магчымую інтэрпрэтацыю тых вайсковых манэўраў, якія ня так даўно праходзілі ў Беларусі з рознымі імітацыямі: хто на каго напаў, і хто ад каго будзе абараняцца. Можа ўражваць нейкая канцэнтрацыя войскаў ці ўвогуле колькасьць узброеных сілаў. Але я ня думаю, што цяпер гэтыя чыньнікі могуць ускладняць ці выклікаць такога роду трывогі, адносна якіх выказаўся прэзыдэнт. Можа, ён пагарачыўся ў тым сэнсе, што хацеў зьвярнуць увагу на той балянс сілаў, які мае месца на мяжы Літвы і Беларусі, Літвы і Калінінградзкай вобласьці. Але казаць пра тое, што гэты дысбалянс можа прывесьці да такіх наступстваў, пра якія казаў наш прэзыдэнт, я думаю, ня варта..."

УВЕСЬ ТЭКСТ ПЕРАДАЧЫ